3.77 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Байцы кіберфронта
Ваенныя дзеянні, як і злачыннасць, у эпоху сучасных тэхналогій перавандравалі ў кіберпрастору. Лічба паглынае ўсё больш сфер нашага жыцця. Яшчэ некалькі гадоў назад большасць беларусаў не ведалі, хто такія дропы. А сёння некаторыя ўжо і самі сутыкнуліся з вішынгам, фішынгам і іншымі відамі кібермахлярства, дзе злачынцу зусім не трэба фізічна быць побач з ахвярай.
Так. Вось уявіце, ад завалодання грашыма з чужых банкаўскіх картак да мудрагелістых вірусных праграм і выкрадання персанальных звестак. Прыстаўку "кібер" злачыннасць набыла менш чым за два дзясяткі гадоў. Сёння ў раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій важная менавіта аператыўнасць. Аб гэтым не так даўно гаварыў і наш прэзідэнт. У Беларусі кожнае 8-е злачынства ўчыняецца анлайн.
Змагаецца з імі аператыўнае падраздзяленне, якое адзначыла ў гэтую суботу сваё паўналецце. І, дарэчы, атрымала вялікую самастойнасць: з нядаўняга часу - гэта ўжо галоўнае ўпраўленне па процідзеянні кіберзлачыннасці МУС краіны. А гэта значыць, дзяржава ўзмацняе работу ў гэтым кірунку. Алеся Высоцкая - пра байцоў кіберфронту і хітрасці, на якія ідуць злачынцы (відэа).















