3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Цікавыя падзеі Брэсцкага рэгіёна ў дайджэсце
Сезон клубніц ў самым разгары. Найбольш бойкі гандаль зараз ідзе ў Брэсцкай вобласці. У адным толькі Драгічынскім раёне расце больш за сто гектараў чырвонай ягады. Народны абрад “Ваджэнне куста” правялі ў аграгарадку Хмелева. Ратавальнікі зрабілі водную феерыю, а ў Брэсце адзначылі Дзень бацькі. Пра гэтыя і іншыя цікавыя падзеі Брэсцкага рэгіёна далей у дайджэсце.
Расказвае Марыя Тройніч. Ажыятаж на клубнічных рынках. У Драгічыне арганізавалі ягадную інтэрнэт-біржу. Каб насельніцтва і фермеры прыносілі больш клубніц, у групах сацсетак і месенджарах пачалі даваць аб’явы з коштам і месцам закупкі. Інфармацыю абнаўляюць штодзённа.
Куст вадзілі па аграгарадку Хмелева Жабінкаўскага раёна. Гэта старадаўні мясцовы абрад, які праводзяць на праваслаўнае свята Сёмуху. На самую прыгожую і разумную дзяўчыну вёскі апранулі вялікі зялёны вянок і з песнямі вадзілі яе па вуліцах. На свята прыехалі фальклорныя гурты з іншых раёнаў Брэсцкай вобласці.
Дзень бацькі адзначылі ў Брэсце. У горадзе правялі тата-парад. У ім прынялі ўдзел дзясяткі бацькоў. Свята не толькі бацькоўскае, але і дзіцячае. На веслярным канале працавалі разнастайныя гульнявыя зоны, атракцыёны і інтэрактыўныя пляцоўкі.
Водная феерыя прайшла пад Брэстам. Ратавальнікі прыехалі ў летні аздараўленчы лагер і нагадалі дзецям аб правілах бяспекі. Сапраўдным святам стала воднае шоу: пад струменямі вады маглі ахаладзіцца ў спёку ўсе ахвотнікі.
Дзеці маглі пасядзець у пажарнай машыне і апрануць форму ратавальніка. Такія акцыі МНС будзе праводзіць ўсё лета.















