9 млн т збожжа, 873 тыс. т рапсу - уборачная збожжавых у Беларусі набліжаецца да завяршэння
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Уборачная збожжавых у Беларусі ўпэўнена набліжаецца да завяршэння. Усяго намалочана 9 мільёнаў тон збожжа, у тым ліку 873 тысячы тон рапсу.
Гэта на паўтара мільёна больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Ураджайнасць збожжавых у цэлым па краіне таксама вышэйшая за леташні паказчык. Каласавых засталося ўбраць менш як з двух працэнтаў плошчаў, рапсавыя палі асвоеныя на 95 працэнтаў ад плана.







