3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Трыцікале, авёс, пшаніца, жыта - НПЦ Акадэміі навук па земляробстве прапануе новыя сарты культур
Аграрыі Мінскай вобласці рыхтуюцца да масавай ўборкі збожжавых і зернебабовых культур. Тэхніка гатова больш чым на 90 %. У жніве прымуць удзел 1 800 экіпажаў камбайнераў. Для іх праводзяць майстар-класы і семінары.
На сёння ўбрана звыш 70 % аб'ёму азімага ячменю пры сярэдняй ураджайнасці 45 цэнтнераў з гектара.
У планах сельгасарганізацый намалаціць каля двух мільёнаў тон збожжа. Плюс паўмільёна тон зерня кукурузы. На добры вынік у АПК уплывае і тэхнічнае перааснашчэнне. Сваё слова ў гэтым аграсезоне скажуць зернесушыльныя комплексы і камбайны беларускай вытворчасці.
Асаблівая роля і ў нашых навукоўцаў-аграрыяў. Так, НПЦ Акадэміі навук па земляробстве прапануе новыя і запатрабаваныя сарты такіх культур, як, напрыклад, трыцікале, авёс, пшаніца, жыта.
Усяго навукова-практычны цэнтр Жодзіна вядзе селекцыю па 38-мі відах культур. Дарэчы, адзін з прыярытэтаў вучоных - работа над селекцыяй азімага ячменю. Пасевы пад гэтую культуру павялічваюць па ўсёй краіне.