3.72 BYN
2.89 BYN
3.38 BYN
Аляксандр Лукашэнка праінспектаваў ход пасяўной у Віцебскай і Магілёўскай абласцях
Аляксандр Лукашэнка сёння таксама працаваў у палях. Прэзідэнцкая інспекцыя без гальштукаў, дакладаў і справаздач.
Кіраўнік дзяржавы пабываў на сваёй радзіме. Там жа, на стыку дзвюх абласцей - Віцебскай і Магілёўскай, агледзеў пасевы аўса, гароху, даведаўся, як ідуць справы на прэзідэнцкім эксперыментальным полі. Летась тут сеялі ячмень, а сёлета высадзілі новыя культуры - лубін і гарох. Вынік ёсць і нядрэнны, аднак не ўсім убачаным Аляксандр Лукашэнка застаўся задаволены - наперадзе яшчэ шмат працы.















