3.66 BYN
3.05 BYN
3.48 BYN
Беларусь гатова забяспечыць пастаўкі электраэнергіі ў краіны Балтыі і Украіну
Пастаўкі электраэнергіі з Беларусі ў суседнія краіны працягваюцца. А з уводам АЭС на поўную магутнасць наш экспартны патэнцыял вырасце. Калі спатрэбяцца пастаўкі ў краіны Балтыі і Украіну, мы гатовы іх забяспечыць. Пра гэта сёння расказаў профільны міністр Віктар Каранкевіч. Для гэтага ёсць усе тэхнічныя магчымасці. Але, вядома, галоўнае - унутраны рынак. Праз 5 гадоў Беларуская АЭС зможа забяспечваць каля 40 % патрэбнасцяў краіны ў электраэнергіі.
Беларускай энергасістэме споўнілася 90 гадоў. Да юбілейнай даты ў сталіцы адкрылі памятны камень і залажылі алею. Яна стала пачаткам вялікага праекта па стварэнні ў мікрараёне Магістр сучаснага экапарку. Яго плануюць адкрыць да 1 верасня.