3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Беларусь і Егіпет працуюць над фарміраваннем савета дзелавога супрацоўніцтва
Сёння Беларусь і Егіпет працуюць над фарміраваннем савета дзелавога супрацоўніцтва. Гэта заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Егіпта прэм'ер-міністр нашай краіны. Кіраўнік урада падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў высокай ступені лакалізацыі сумесных прадпрыемстваў у Егіпце і шырокіх двухбаковых адносінах. Дзелавы савет павінен паскорыць гэтыя працэсы. На сустрэчу прыбылі таксама прадстаўнікі больш чым 40 буйных беларускіх кампаній машынабудаўнічай, дрэваперапрацоўчай і IT-галіны.
Беларусь пастаўляе ў Егіпет грузавую аўтатэхніку, трактары, рэнтген-абсталяванне, калійныя ўгнаенні, вяршкі і сухое малако, прадукцыю нафтахіміі і дрэваапрацоўкі. Да нас вязуць садавіну, гародніну і тэкстыль. За чатыры месяцы года тавараабарот склаў больш як 50 млн долараў, прадэманстраваўшы рост у 45 % да аналагічнага перыяду мінулага года і плюс 72 % да экспарту.















