3.71 BYN
2.91 BYN
3.40 BYN
Беларускія трактары экспануюцца на найбуйнейшай агратэхналагічнай выставе ў Бразіліі AgriShow 2023
Беларускія трактары дабраліся да Бразіліі. У краіне адкрылася найбуйнейшая ў Лацінскай Амерыцы агратэхналагічная выстава AgriShow 2023. Упершыню ў гісторыі ў ёй бяруць удзел і беларускія прадпрыемствы.
Сяргей Лукашэвіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бразіліі, адзначыў, што ў сучасных рэаліях беларускія дыпламаты не толькі спрыяюць развіццю экспарту, але і вырашаюць пытанні крытычнага імпарту. Сёлета зафіксавана рэкордная колькасць удзельнікаў выставы, што нядзіўна, з улікам ключавога значэння AgriShow для аграрнага сектара Паўднёвай Амерыкі. Прадоўжыцца выстава да 5 мая.















