3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
Каравай расце - на сённяшні дзень у агульнай скарбонцы 2 мільёны 216 тысяч тон збожжа
Тэма харчовай бяспекі. Праблема, якая ў літаральным сэнсе набывае глабальныя маштабы. Палітычныя канфлікты, пандэмія каранавіруса і як вынік усеагульны эканамічны спад прывялі да сусветнага харчовага крызісу. Санкцыйны націск і ваенная напруга ў свеце толькі пагаршаюць сітуацыю. У такіх умовах выстаіць той, хто ў першую чаргу абапіраецца на ўласныя сілы. І, як паказвае практыка, выбраны курс на развіццё сельскай гаспадаркі ў нашай краіне цалкам сябе апраўдвае. Мы не толькі забяспечваем сябе харчаваннем, але і зарабляем на экспарце, і сёлета будзем з хлебам, упэўніваюць нашы аграрыі. І надвор'е гэтаму спрыяе. Тэмпы ўборкі вышэйшыя, чым летась.
На сённяшні дзень у агульнай скарбонцы 2 мільёны 216 тысяч тон збожжа. У лідарах Брэсцкая вобласць, яна пераадолела паўмільённы рубеж. Гэтую ж адзнаку сёння перасягне і Мінскі рэгіён. Убрана амаль траціна плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне амаль 33 цэнтнеры з гектара.
У полі працуюць і нашы карэспандэнты. Аб планах на ўраджай і рэкордах цяперашняга жніва - Алена Вітко.