3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Вялікі бізнес-дыялог праходзіць у Мінску. Прадстаўнікі дзелавых колаў больш як 20 краін абменьваюцца вопытам
Вялікі бізнес-дыялог сёння праходзіць у Мінску. Міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва - адзін з галоўных пунктаў насычанай праграмы святкавання Дня горада: заўтра сталіцы 956 гадоў. Удзел у мерапрыемстве бяруць больш як 20 краін: гэта прадстаўнікі ўлады і дзелавых колаў Еўропы, Азіі, Афрыкі і Блізкага Усходу. Усяго ў працы форуму задзейнічана больш як 200 чалавек. Сярод ключавых задач мерапрыемства - усебаковая прэзентацыя інвестыцыйнага патэнцыялу беларускай сталіцы, абмен практычным вопытам у пытаннях арганізацыі малога і сярэдняга бізнесу, а таксама абмеркаванне магчымасцяў тэхналагічнага і сацыяльнага ўзаемадзеяння.
У праграме мерапрыемства - перамовы, пленарнае пасяджэнне, праца ў секцыях па пытаннях імпартазамяшчэння і сямейнага прадпрымальніцтва.















