3.78 BYN
2.97 BYN
3.40 BYN
Дэлегацыя Хабараўскага краю на чале з губернатарам з візітам у Мінску
Беларусь і Далёкаўсходні рэгіён Расіі ўпэўнена ўзяліся за інтэнсіфікацыю супрацоўніцтва. Гэтым разам з візітам дэлегацыя Хабараўскага краю на чале з губернатарам. І як выразна сёння сказаў Прэзідэнт, адлегласці для эканомікі - не перашкода. Сапраўды, практыка паказвае: гэтыя 10 тысяч км - не такі ўжо і далёкі свет. Літаральна месяц таму Аляксандр Лукашэнка сам пабываў на Далёкім Усходзе. І там разам з расійскім лідарам і губернатарамі вызначылі канкрэтныя кірункі супрацоўніцтва, па якіх будзем рухацца далей. Само жыццё падштурхоўвае да таго, каб нашым краінам узмацніць узаемадзеянне. Прамысловая кааперацыя, абарона, АПК, будаўніцтва. Гэта толькі некалькі прыкладаў для Хабараўскага краю. Адтуль да нас прыехалі лесанарыхтоўшчыкі, аграрыі, прадпрымальнікі, якія жадаюць дыверсіфікаваць закупы і павялічыць пастаўкі беларускага. Так што, адразу з Палаца Незалежнасці адправіліся працягваць зносіны ва ўрадзе і на прадпрыемствах. Ілона Красуцкая з падрабязнасцямі.