3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Вынікі ўборачнай, вытворчасць і экспарт сельгаспрадукцыі абмеркавалі на нарадзе ў прэзідэнта
Завяршэнне ўборачнай кампаніі, цэнаўтварэнне і план работы на наступную пяцігодку. Работу сельскай гаспадаркі сёння ў Палацы Незалежнасці прэзідэнт абмеркаваў з віцэ-прэм'ерам, які курыруе галіну, Аляксандрам Субоціным і міністрам сельскай гаспадаркі Іванам Крупко. Пастаўлена задача да 15 лістапада завяршыць усе ўборачныя работы і падрыхтавацца да вясновай сяўбы. Закранулі крэдыты, якія вылучаліся для падтрымкі вёскі. Даўгі трэба вярнуць своечасова, тым больш такая магчымасць ёсць - год для аграрыяў быў нядрэнным. Асаблівая ўвага - цэнам на прадукты. Яны павінны быць даступнымі для людзей.
Экспарт сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання за 9 месяцаў - $4,2 млрд
АПК Беларусі выстаяў у перыяд каранавіруса. Экспарт сельгаспрадукцыі за 9 месяцаў - больш чым 4 мільярды долараў. Гэта на 6 % больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Больш за тое, карта экспарту беларускай прадукцыі папоўнілася 12-ю краінамі.
Беларускія аграрыі намалацілі ўжо больш за 9 млн тон збожжа
"Плюс" паказала і ўборачная кампанія. На мільён тон збожжа больш намалацілі аграрыі за гэты год. Каравай-2020 важыць звыш 9 мільёнаў тон.















