3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Калі і як запрацуе лічбавы рубель у Беларусі, расказалі ў Нацбанку
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Ужо з 1 ліпеня ў Беларусі пачынаецца доследна-прамысловая эксплуатацыя лічбавага рубля. Гэта трэцяя форма грошай у дадатак да ўжо наяўных (купюр і манет) і безнаяўных, якія знаходзяцца на картах і рахунках у банках. Адказвае за захаванасць і выпускае лічбавы рубель выключна Нацыянальны банк, прычым не з нуля, а праз абмен наяўных або безнаяўных грошай у лічбу. Гэта значыць, што агульная колькасць грошай у эканоміцы не змяняецца. Проста змяняецца іх форма (гл. відэа).















