3.73 BYN
2.87 BYN
3.38 BYN
Хто яны - лідары ўборачнай? Знаёмцеся, першы пяцітысячнік у Магілёўскай вобласці Сяргей Май
Першы ў Магілёўскай вобласці і другі ў краіне 5-тысячнік па намалоце збожжавых. Ім стаў нязменны лідар уборачнай - Сяргей Май. Для камбайнёра гаспадаркі "Сервалюкс Агра" гэта ўжо 4-ты сезон. Зараз хлебаробы працуюць на палях азімай пшаніцы. У тым ліку і механізатар Рыгор Бокач - на яго рахунку ўжо 4 тысячы тон.
Віншаванні ад прафсаюзаў і кіраўніцтва прымалі і вадзіцелі Сяргей Пухоўскі і Яўген Новікаў гэтай жа гаспадаркі. Кожны перавёз па 3 тысячы тон збожжа новага ўраджаю.
Дарэчы, збожжавы клін у "Сервалюкс Агра" сёлета больш як 9 тысяч гектараў. 88 % палёў ужо апрацавана.















