3.72 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Лукашэнка аб беларускай АЭС: Гэта набытак нашага народа
Бяспека і надзейнасць эксплуатацыі Беларускай АЭС - безумоўны прыярытэт. Аб гэтым яшчэ раз нагадаў сёння Прэзідэнт на нарадзе, дзе абмяркоўвалі рэалізацыю маштабнага і стратэгічна важнага праекта. Усё яго этапы - ад узвядзення станцыі да выхаду на поўную магутнасць - на асаблівым кантролі кіраўніка дзяржавы.
З запускам БелАЭС наша краіна стала паўнапраўным удзельнікам сусветнага клуба атамных дзяржаў, якія выкарыстоўваюць энергію атама ў мірных мэтах. Ужо зараз АЭС - гэта сур'ёзны ўклад у энергетычную бяспеку і істотная эканомія газу, а значыць, і выдаткаў на блакітнае паліва. У Беларусі зададзены трэнд і ствараюцца ўмовы для павелічэння электраспажывання. Раскалыхаць грамадства на тэме будаўніцтва атамнай станцыі ў дэструктыўных груп з падсілкоўваннем з Варшавы і Вільнюса не атрымалася.
А сёння - дзіўная справа - Польшча і Літва самі заявілі пра намер будаваць атамныя станцыі. Што толькі пацвярджае - мы ўсё робім правільна. А рашэнне развіваць атамную энергетыку было своечасовым, узважаным і дакладным. Наталля Брэвус прадоўжыць.















