3.71 BYN
2.91 BYN
3.40 BYN
На Беларускай валютна-фондавай біржы запускаюць фінансавы маркетплэйс "Фінмаркет"
Аўтар:Святлана Лук’янюк
Беларусы змогуць напрамую купляць каштоўныя паперы на біржы, бо адкрыўся новы фінансавы маркетплэйс "Фінмаркет" на Беларускай валютна-фондавай біржы. Колькасць паслуг з кожным годам будзе расці - у 2026-м плануецца запуск банкаўскіх і страхавых прадуктаў.
Усё гэта важныя крокі да фарміравання сучаснай, адкрытай інфраструктуры, якая гарантуе бяспечны доступ да фінансавых паслуг.
На фінансавым маркетплэйсе сустракаюцца прадаўцы і пакупнікі. Фінансавыя паслугі - гэта той жа тавар, таму стварэнне такой вітрыны страхавых, банкаўскіх і фондавых паслуг дае магчымасць кліенту выбраць патрэбную яму і інвеставаць, напрыклад, у каштоўныя паперы, акцыі і аблігацыі (гл. відэа).















