Напружаная пара для аграрыяў - якімі тэмпамі ідуць палявыя работы
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Кіраўнікам гаспадарак прыходзіцца вырашаць: што ў прыярытэце, куды адправіць рабочыя рукі і тэхніку. У выніку парушаюцца тэрміны, і ланцужок сельгасаперацый пачынае сыпацца як даміно. Так бывае і з восеньскім узворваннем. А пакінуць не паднятае зябліва да вясны, значыць страціць потым ва ўраджаі. Па адрасе крытычных заўваг ад кіраўніка дзяржавы выехала наша здымачная група.
Расказвае Вольга Масловская.







