Новыя аспекты вядзення аграбізнесу ад гаспадаркі "Старыца-Агра"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Майскае цяпло надае дынамікі вяснова-палявым працам. Яравая сяўба (а пасеяна ўжо больш як 80 % плошчаў па ўсёй краіне) не паспее сысці за свой гарызонт, як яе зменіць і першы ўкос травы. Збожжа і корманарыхтоўка - найважнейшыя кампаненты забеспячэння нашага АПК сыравінай для мяса-малочнай вытворчасці.
Май - гэта яшчэ і час пасадкі бульбы. Сярод усіх рэгіёнаў Мінскай вобласці сваім другім хлебам славіцца гаспадарка "Старыца-Агра". Яго тут вырошчваюць па інтэнсіўнай тэхналогіі.
Капыльскія аграрыі развіваюць і садоўніцтва, але, бадай, галоўнае, на чым засяроджаныя ў "Старыцы", - вытворчасць малака. Аб укладанні асобна ўзятага сельгаспрадпрыемства ў харчовую бяспеку ўсёй краіны рэпартаж Аляксея Кандраценкі (відэа).







