3.68 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
Пра новыя праекты ў супрацоўніцтве з Расіяй ішла размова на перамовах Прэзідэнта Беларусі з губернатарам Ленінградскай вобласці
Беларусь і Расія рэалізуюць два новыя буйныя праекты. Гэта сёння распавёў наш Прэзідэнт падчас перамоў з губернатарам Ленінградскай вобласці.
Па-першае, краіны запусцяць сумесную вытворчасць самалётаў. Яшчэ адзін праект - будаўніцтва другой чыгуначнай веткі ад Беларусі на Санкт-Пецярбург і вобласць. Гэта дазволіць перавозіць вялікія грузы ў расійскія парты і адтуль працаваць далей на іншыя краіны.
Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка часта бывае ў Беларусі. Кантакты заўсёды падтрымліваюцца і падчас візітаў кіраўніка беларускай дзяржавы ў Расію.
Мы звязаны шматлікімі амбіцыйнымі задачамі. І гэта не толькі мільярд ва ўзаемным гандлі.
Дарэчы, як паказвае яго істотны рост, гэта мэта будзе дасягнута ў найбліжэйшы час. Усе падрабязнасці ў Ілоны Красуцкай.















