3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Першы рэгіянальны беларуска-кітайскі форум пройдзе ў правінцыі Ганьсу
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Першы рэгіянальны беларуска-кітайскі форум пройдзе сёлета ў правінцыі Ганьсу. Пра гэта сёння паведамілі ва ўрадзе. Мікалай Снапкоў сустрэўся з намеснікам губернатара кітайскай правінцыі Ван Бінем. Партнёры плануюць умацаваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва - такая задача пастаўлена на вышэйшым узроўні. Форум будзе прысвечаны ўзаемадзеянню з нашай Гродзенскай вобласцю. Галоўная мэта - падпісанне кантрактаў і прыцягненне інвестыцый у нашу краіну.
Знешнегандлёвы абарот Беларусі і правінцыі Ганьсу, паводле даных кітайскага боку, летась вырас на 14 %. Партнёры з Паднябеснай ужо рэалізуюць і інвестпраекты ў нашай краіне. Наладжана супрацоўніцтва ў навуцы, а таксама культурны абмен.















