Прэзідэнт Беларусі заявіў пра магчымасць паставак мінеральных угнаенняў і харчавання на еўрапейскі рынак
Мы адкрытыя для любых разумных ініцыятыў. Гатовы ўмацоўваць двухбаковае ўзаемадзеянне і разглядзець любы пункт гледжання. Гэта заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў. У Палац Незалежнасці прыбылі прадстаўнікі краін Блізкага Усходу, Лацінскай Амерыкі, Еўропы, Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыкі. З гэтага моманту афіцыйна яны пачынаюць сваю місію ў нашай краіне. Кіраўнік дзяржавы адразу пазначае арыенціры, як далей будзе выбудоўвацца ўзаемадзеянне з той або іншай краінай. Адназначна меркаванне Прэзідэнта па самых актуальных і вострых пытаннях, было вельмі карысна пачуць менавіта з першых вуснаў. Нягледзячы на тое, што Беларусь спрабуюць выставіць у міжнароднай супольнасці агрэсарам, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Мы ніколі не былі крыніцай пагрозы. Так будзе і надалей". Адкрыта кіраўнік дзяржавы выказаўся і аб Украіне. У прыватнасці, калі (у выпадку шчырага жадання) можна завяршыць гэты канфлікт. Было сказана і пра дыверсіі на "Паўночным патоку" і што за гэтым можа рушыць услед. А таксама пра магчымыя пастаўкі харчавання і мінеральных угнаенняў на еўрапейскі рынак. Пра ўсё падрабязней - Ілона Красуцкая (відэа).







