Беларусь і Варонежская вобласць Расіі будуць развіваць супрацоўніцтва
Беларусь і Варонежская вобласць Расіі будуць развіваць супрацоўніцтва, абапіраючыся на кааперацыю ў прамысловасці і ўзаемадзеянне ў будаўнічай сферы. Пра гэта сёння ішла размова ў Палацы Незалежнасці: Аляксандр Лукашэнка прыняў губернатара Варонежскай вобласці Аляксандра Гусева. Характэрна, што з пачатку года Беларусь наведвае ўжо чацвёрты расійскі губернатар. Гэта пацвярджае нацэленасць Мінска і Масквы на цеснае рэгіянальнае супрацоўніцтва. У санкцыйны час умацаванне кантактаў на гэтым узроўні дапамагае нарошчваць гандаль і экспарт паслуг. І Беларусь гатовая да ўзаемадзеяння па любых кірунках. Бакі ўпэўненыя: узровень паразумення сёння - гэта гістарычны вынік. А там падцягнецца і эканоміка. Наш палітычны аглядальнік Аляксей Волкаў прадоўжыць тэму (відэа).







