3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Прадукцыя МТЗ прадстаўлена на міжнароднай выставе ў Балгарыі
Прадукцыя Мінскага трактарнага завода прадстаўлена на міжнароднай сельскагаспадарчай выставе "АГРА" ў Балгарыі.
Беларускі стэнд наведаў міністр сельскай гаспадаркі гэтай краіны Явар Гечаў. Мерапрыемства праходзіць у горадзе Плоўдзіў. Тут выстаўлена прадукцыя больш чым з 25 краін, а лік удзельнікаў - больш як 600.
Прадстаўлены ўсе кірункі і галіны сельскай гаспадаркі: ад рознага роду прадукцыі і тэхнікі да навукі, інавацый і паслуг.