3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Р. Галоўчанка: Экспарт паслуг у сферы міжнародных аўтаперавозак у 2022 годзе можа перавысіць 2 млрд долараў
Экспарт паслуг у сферы міжнародных аўтаперавозак у наступным годзе можа перавысіць 2 мільярды долараў. Пра гэта сёння заявіў прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка, наведваючы кампанію "Примвэй". Прадпрыемства на рынку ўжо больш за 20 гадоў і з кожным годам нарошчвае грузаабарот. Сёлета рэалізавалі буйны інвестпраект - адкрылі шматфункцыянальны комплекс у Мінскім раёне. Як адзначыў прэм'ер, сектар аўтаперавозак займае ў нашым экспарце паслуг другое месца пасля інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Беларусь - транзітная краіна, а значыць, каб паказчыкі павялічваліся, трэба працаваць над развіццём інфраструктуры.















