Санкт-Пецярбург зацікаўлены ў пастаўках беларускіх аўтобусаў і ліфтаў
У новы этап з важнымі праектамі. Да Дня горада Мінск прымае замежных гасцей і выходзіць з партнёрамі на новы гандлёва-эканамічны ўзровень.
Пашырэнне сфер супрацоўніцтва з паўночнай сталіцай Расіі абмеркавалі падчас рабочай сустрэчы ў Мінгарвыканкаме. Асаблівы акцэнт мэр Уладзімір Кухараў і віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга Валерый Маскаленка зрабілі на імпартазамяшчэнне.
Горад на Няве зацікаўлены ў пастаўках беларускіх аўтобусаў і ліфтаў. Перспектывы бачаць таксама ў стварэнні сумесных вытворчасцей па выпуску малочнай прадукцыі, напрыклад, сыроў. Сталічныя прадпрыемствы ўжо даўно пастаўляюць у Санкт-Пецярбург цэмент, інтэгральныя мікрасхемы і грузавыя аўтамабілі.
Усяго да свята ў беларускую сталіцу прыбудзе больш за 15 афіцыйных дэлегацый. Гэта прадстаўнікі Расіі, а таксама Арменіі і Казахстана.







