3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Беларускія аграрыі практычна завяршылі масавае жніво-2021
Шэсць мільёнаў тон збожжа і трэцяя вобласць-мільянер. Беларускія аграрыі практычна завяршылі масавае жніво-2021.
Асвоіць па краіне засталося ўсяго 6 % плошчаў. Сёння запаветную мільённую планку перасягнула Гродзенская вобласць - традыцыйны лідар па ўраджайнасці ў Беларусі. Дзяржзаказ па здачы збожжавых выкананы на 85 %.
Большасць раёнаў завяршылі хлебную эстафету і рыхтуюць глебу пад будучы ўраджай. Дабраць збожжа плануюць за кошт кукурузы. Уборка пачнецца ў канцы верасня - пачатку кастрычніка. Зараз гаспадаркі таксама вядуць чацвёрты ўкос травы, нарыхтоўку лёнатрасты і сяўбу азімага рапсу.















