3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Сумесныя прадукты для краін Афрыкі і Еўразіі гатовыя ствараць Беларусь і Егіпет
Размова не толькі пра машынабудаванне. На паўночнаафрыканскім рынку ўжо добра ведаюць нашы МАЗы, сельгастэхніку, пагрузчыкі "Амкадор". Пра ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва ішла размова сёння ў Палацы Незалежнасці. Тут прымалі прэзідэнта Егіпта. Гэта першы афіцыйны візіт кіраўніцтва краіны ў Мінск. Беларусь можа прапанаваць партнёрам тэхналогіі стварэння цяплічных комплексаў, мяса-малочных ферм, вытворчасці прадуктаў харчавання.
У цэлым партнёрства паміж краінамі развіваецца дынамічна. Гэта пытанне пад асабістай увагай прэзідэнтаў. Па выніках перамоў прынялі дарожную карту супрацоўніцтва на найбліжэйшыя два гады, а таксама пакет міжнародных дакументаў. За асабісты ўклад у развіццё двухбаковых адносін паміж дзяржавамі Аляксандр Лукашэнка ўручыў кіраўніку Егіпта ордэн Дружбы народаў.















