3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Лічбавізацыя дапамагла Светлагорскаму ЦКК павялічыць экспарт
Дзякуючы лічбавізацыі, Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат скараціў аварыйнасць вытворчасці ў 6 разоў. SAP-модуль ТОРО кантралюе больш як 80 працэнтаў рабочых працэсаў. Гэта праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе дыстанцыйна, а галоўнае аператыўна выконваць тэхнічнае абслугоўванне і рамонт абсталявання. Уплыў на дзейнасць камбіната выключны. За першае паўгоддзе Светлагорскі ЦКК вырабіў прадукцыі на суму больш як 220 мільёнаў рублёў. 70 працэнтаў вырабаў сыходзіць за мяжу - тэмп росту экспарту ў параўнанні з мінулым годам складае больш як 110 працэнтаў. А ўзровень рэнтабельнасці продажаў вырас на некалькі працэнтаў.
Напярэдадні на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце адбыўся семінар, прысвечаны лічбавізацыі прадпрыемстваў. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Назараў сустрэўся з кіраўнікамі прамысловых гігантаў Гомельскай вобласці, каб абмеркаваць пытанні лічбавай трансфармацыі вытворчасці.















