Узмацняем сувязі з Алтаем - дэталі перамоў Прэзідэнта Беларуcі з губернатарам края
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Беларусь настроена на актывізацыю партнёрскіх сувязяў з Алтаем. Пра гэта заявіў Прэзідэнт на сустрэчы з губернатарам края.
У Мінск прыехала прадстаўнічая дэлегацыя рэгіёна. У Беларусі ў расійскіх гасцей насычаная праграма з наведваннем шэрагу прадпрыемстваў і перамовы ў абласцях. У цэнтры ўвагі знаходзяцца пытанні імпартазамяшчэння, гарантавання тэхнічнага і тэхналагічнага суверэнітэту.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў надаць паскарэнне супрацоўніцтву ў такіх сферах, як аўтапрам, АПК, турызм. На беларуска-расійскіх перамовах, якія адбыліся нядаўна, лідары канстатавалі, што менавіта супрацоўніцтва паміж нашымі рэгіёнамі забяспечыла істотную прыбаўку ва ўзаемным гандлі. Падрабязнасці ў рэпартажы Наталлі Брэвус (гл. відэа).







