У Беларусі плануюць павялічыць аб'ёмы вытворчасці казінага малака
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Акцэнт робім і на малочку: у Беларусі павялічыцца вытворчасць казінага малака.
Першая дзяржаўная племянная ферма адкрыецца ў хуткім часе ў Магілёўскім раёне. Зараз ідзе будаўніцтва комплексу. Разлічаны ён на паўтысячы галоў.
Жывёліна, паводле слоў спецыялістаў, непераборлівая. У рацыён уваходзіць камбікорм, вада і сена. Першыя 150 коз альпійскай і зааненскай парод ужо заселеныя.
Усталявана даільнае абсталяванне. У наступным годзе плануецца пачаць вытворчасць малака.







