У Беларусі сёлета ўведзена ў абарот больш як 700 аб'ектаў нявыкарыстанай маёмасці
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Беларусі сёлета ўведзена ў гаспадарчы абарот больш як 700 аб'ектаў нявыкарыстанай маёмасці. Па выніках года плануецца больш за тысячу. Гэта датычыцца як актываў дзяржавы, так і гаставарыстваў. У лідарах - Брэсцкая і Гомельская вобласці. Другое жыццё атрымліваюць былыя вытворчасці, амбулаторыі і базы адпачынку. Дзякуючы гэтаму, у рэгіёнах ствараюцца новыя рабочыя месцы. Яшчэ больш спросціць алгарытм вяртання такіх аб'ектаў у эканоміку ўказ Прэзідэнта, які ўступіць у сілу ў сакавіку.
Больш паўнамоцтваў атрымаюць і мясцовыя ўлады. Яны будуць самастойна вызначаць умовы продажу маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці.







