3.72 BYN
2.93 BYN
3.43 BYN
У Мінску дадзены старт гадам супрацоўніцтва Беларусі і КНР у галіне навукі, тэхналогій і інавацый
Афіцыйны візіт прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Цяна ў Беларусь завершаны. Але як гаворыцца, далей - больш. І Мінск, і Пекін маюць намер узмацняць двухбаковае ўзаемадзеянне. І ўсе перадумовы для гэтага ёсць.
Сёння на пасяджэнні камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве заяўлена пра тое, што сёлета краіны паспяхова завяршаюць цыкл з 35-ці сумесных праектаў. І беларускім, і кітайскім бакамі адзначана вялікая праца і па развіцці інавацыйнай інфраструктуры.
А напярэдадні партнёры зацвердзілі новы план мерапрыемстваў па правядзенні года супрацоўніцтва ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый. Падрабязна пра паднябесныя перспектывы - у сюжэце Аліны Лапо (відэа).















