Лукашэнка: Эвалюцыйным шляхам неабходна ствараць прадпрымальніцкае асяроддзе, якое будзе адказваць запытам нашага грамадства
Прадпрымальніцтва, аграсядзібы, фінансавае кансультаванне і абыходжанне з радыеактыўнымі адходамі. Такі шырокі парадак вялікай нарады з урадам, якая прайшла у Палацы Незалежнасці.
Ужо традыцыйны фармат працы. Прэзідэнт збірае кіраўніцтва Савета Міністраў, каб калегіяльна абмеркаваць нарматыўныя акты, што прапануюцца. Што датычыцца прадпрымальніцкай дзейнасці, тут прапаноўваецца мадэрнізаваць фармат, абапіраючыся на два прынцыпы - прастата і справядлівасць. Прэзідэнт нагадвае яшчэ пра адну важную ўмову - гэта празрыстасць. Бізнес павінен мець зразумелыя правілы гульні, дзяржава - добрасумленных плацельшчыкаў падаткаў і партнёраў у рэалізацыі праграм развіцця.
Прэзідэнт чакае ад урада дакладна наладжанай сістэмы бізнесу. У пададзеным варыянце Аляксандр Лукашэнка гэтага не ўбачыў, пасля нарады распавёў міністр эканомікі. Дакумент адпраўлены на дапрацоўку з-за залішняй "мнагааблічнасці" прапанаванай сістэмы.
Уладальнікаў аграсядзіб у Беларусі чакаюць змяненні
Змяненні чакаюцца і ў працы аграэкасядзіб. Плануецца ўпарадкаваць дзейнасць нядобрасумленных уладальнікаў, якія ператварылі іх выключна ў гасцінічныя і рэстаранныя комплексы. Прапановы, якія абмяркоўваюцца, не павінны адбіцца на сядзібах удалечыні ад вялікіх гарадоў, на тых, хто працуе сумленна, звярнуў увагу ўрада Прэзідэнт.
У пададзеным дакуменце, у прыватнасці, замацавана адказнасць гаспадароў аграсядзіб за грамадскі парадак на сваёй тэрыторыі. Раней за гэта адказвалі толькі наведвальнікі. Больш паўнамоцтваў будзе ў мясцовай улады. Праект указа ў вельмі высокай ступені гатоўнасці, распавёў журналістам міністр спорту і турызму.
Адчуваецца неабходнасць адрэгуляваць сферу фінансавых кансультацый для насельніцтва. І тут пазіцыя Аляксандра Лукашэнкі адназначная - нельга зарабляць на простых беларусах. Кансультацыі для іх павінны быць бясплатнымі.
На парадку дня і кантроль за ядзернымі адходамі. Прэзідэнт яшчэ раз нагадаў, што бяспека - самае галоўнае. І даручыў Мінэнерга вывучыць магчымыя падыходы да працы з радыеактыўнымі адходамі ва ўсіх галінах.







