3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
ЗВР Беларусі склалі амаль 15,7 млрд долараў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Золатавалютныя рэзервы Беларусі абнавілі рэкорд. На пачатак лютага 2026 года яны склалі амаль 15,7 млрд долараў. Пры гэтым рост працягваецца чатрынаццаты месяц запар.
Гэта адзначаюць аналітыкі Еўразійскага банка развіцця ў штотыднёвым макрааглядзе. Яны падкрэсліваюць, што студзеньская прыбаўка стала максімальнай з ліпеня 2017 года.
"Ключавым фактарам з'яўляецца падаражанне золата. Яно за месяц вырасла на 14 %, што павялічыла кошт яго ў структуры рэзерваў амаль на 1,2 млрд долараў", - расказаў старшы аналітык Цэнтра краінавага аналізу Дырэкцыі па аналітычнай рабоце Еўрапейскага банка развіцця Антон Даўгавечны.
Узровень золатавалютных рэзерваў забяспечвае пакрыццё каля 90 % дзяржаўнага знешняга доўгу.















