3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Дзень беларускага пісьменства: больш як сто пісьменнікаў возьмуць удзел у свяце слова
Больш як стобеларускіх майстроў слова возьмуць удзел у Днях беларускага пісьменства. Яны адбудуцца ў першыя выхадныя верасня ў Капылі. Аб гэтым стала вядома сёння падчас прэс-канферэнцыі ў гонар маючага адбыцца свята. Сваімі праектамі падзяліліся прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтары запланавалі шэраг літаратурна-гістарычных віктарын, аўтограф-сесіі, прэзентацыі. Так, 4 верасня ў Палацы культуры Капыля адбудзецца літаратурнае мерапрыемства з удзелам паэтаў Віцебскага, Гродзенскага, Гомельскага, Брэсцкага абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Спецыяльна да Дня беларускага пісьменства ў цяперашняй сталіцы ўрачыстасці створаць Алею пісьменнікаў, таксама будзе пераўсталяваны помнік ураджэнцу Капыля - паэту Цішку Гартнаму. Нагадаем, свята роднага слова і беларускай душы наша краіна адзначыць вось ужо 18-ы раз.















