Фотаархіў "Песняроў" Міхаіла Маругі - у арт-гасцёўні "Высокае месца"
У аб'ектыве "Песняры". Пра легендарны калектыў як культурную з'яву расказвае выстава вядомага беларускага фотамастака Міхаіла Маругі. У арт-гасцёўні "Высокае месца" фатограф-летапісец упершыню прадэманстраваў у поўным аб'ёме свой фотаархіў "Песняроў". З 1976 года Міхал Маруга ездзіў з артыстамі на гастролі, фіксаваў на плёнку самыя значныя праграмы і канцэртныя выступленні калектыву. Сотні слайдаў, чорна-белыя і каляровыя фота - дакументальныя сведкі. Сярод здымкаў ёсць і вядомыя партрэты, па якіх быў створаны помнік Уладзіміру Мулявіну ў дворыку Белдзяржфілармоніі.
Фотавыставу аўтар прымеркаваў да дня нараджэння ансамбля "Песняры", які па традыцыі адзначаецца ў верасні. Экспазіцыю дапоўнілі сцэнічныя касцюмы і ўпрыгажэнні, музычныя інструменты і пласцінкі ансамбля "Песняры".
На адкрыцці праекта выступалі ўдзельнікі ансамбля розных гадоў: заслужаны артыст Беларусі Уладзіслаў Місевіч і гітарысты   Уладзімір Ткачэнка і Віктар Малчанаў.







