3.72 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Кінематаграфісты Беларусі і Узбекістана працягваюць работу над сумесным фільмам "Казбек" пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева
Працягваюцца здымкі сумеснага фільма Беларусі і Узбекістана. Праект ствараецца ўпершыню ў капрадукцыі Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" з Агенцтвам кінематаграфіі Узбекістана і кінаканцэрнам "Узбекфильм". У цэнтры аповеду - Герой Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыеў. Ураджэнец кішлака Пандыган Ферганскай вобласці прайшоў усю вайну і стаў сапраўднай легендай. Ён узор чалавечнасці і сапраўднага патрыятызму. Тэма важная незалежна ад нацыянальнасці, таму праекту і памяці аб подзвігу нашага агульнага героя надаюць асаблівую ўвагу.
Што такое капрадукцыя і якія яшчэ навінкі чакаць у дакументальным кіно, раскажа Ніна Мажэйка. Падрабязнасці ў відэа.















