3.70 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Конкурс харэаграфічнага мастацтва "Дэнс Кангрэс" пройдзе ў Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў
Урачыстасць танца - у сценах Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва сёння адкрывае сваю праграму. Напярэдадні адбыўся гала-канцэрт з лепшымі за 5 гадоў выступленнямі студэнтаў і выкладчыкаў кафедры харэаграфіі, пройдуць таксама клас-канцэрты студэнтаў і майстар-класы вядучых выкладчыкаў. Лексіка беларускіх традыцыйных танцаў, пластыка сучасных матываў і падрыхтоўка ўніверсальнага танцоўшчыка.
Акрамя адукацыйнай і конкурснай часткі, у праграме - фальклорны вечар "Кола жыцця", падрыхтаваны студэнтамі ВНУ. Імёны пераможцаў "Дэнс Кангрэса" аб'явяць у суботу.















