Культурнае жыццё Мінска ў традыцыйнай рубрыцы "Праменад"
Ваенная хроніка ў жыцці класіка. Малавядомыя факты з біяграфіі Янкі Купалы ў дакументах і фатаграфіях. І мастацкае супраць жахаў вайны ў Нацыянальным мастацкім музеі. З фондавай калекцыі творы народных мастакоў, якія закранаюць пытанне генацыду беларускага народа. І ў чаканні кніжнай бяссоніцы - "Бібліяноч" запрашае.
Уся культурная гама Мінска - у Дар'і Тарасавай.
Калі мастацтва бярэ фокус на сацыяльную павестку і апавядае пра кліматычныя выклікі. У постскрыптуме міжнароднага "Тэкстыльнага букета" аўтары ўзнімаюць нязручныя пытанні праблемы высечкі лясоў і разумнага спажывання. Пішуць мяккія карціны ржой, выкарыстоўваюць перапрацаваныя матэрыялы і ствараюць трэндавыя экапрынты з раслін, якія не фігуруюць у Чырвонай кнізе.
Аб зялёнай рэальнасці расказваюць міжнародным складам. Без моўнага бар'ера тут чуюць адзін аднаго мастакі па тэкстылі з Беларусі, Ірана, Аўстрыі, Германіі і ЗША. І такі дыялог - той самы выпадак, калі класічныя ткацтва і лямцаванне жыццяздольныя побач з нечаканымі авангарднымі ракурсамі і артам у аб'ёме. Кожны экспанат даказвае: "мяккае мастацтва" сёння - гэта не проста праца з ніткай і прадзівам, аўтары пераходзяць на канцэптуальную мову, выкарыстоўваюць сінтэтыку і нават метал.
Беларуская школа ткацтва прадстаўлена работамі педагогаў і выхаванцаў беларускіх ВНУ. Экатрэндам свой праект "Прыгажосць, якая знікае" прысвяцілі і студэнты Беларускай акадэміі мастацтваў. У "тэкстыльнай" экспазіцыі знойдзем і лоты з фондавага збору Цэнтра сучасных мастацтваў.
Мастацкае абвінавачванне фашызму ў Год гістарычнай памяці маніфестуе НММ. Ніколі больш (гэты гучны лозунг ацалеўшых вязняў Бухенвальда) стаў назвай экспазіцыі, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай айчыннай вайны. З 33-тысячнай калекцыі на суд гледача 15 твораў-трагедый: адно палатно і 14 эстампаў. Эпіграф - "Пакаранне смерцю" ад героя Беларусі Міхаіла Савіцкага з цыкла "Беларусь партызанская".
"Бібліяноч" вяртаецца да чытача пасля эпідантракту. Свой маршрут для кнігаманаў у апошнюю пятніцу красавіка, прапануе і Нацыянальная бібліятэка. Ужо ў 19:00 тут разбяруць на алмазныя грані "Энергію будучыні". Дапытлівым розумам прапануюць: квэсты, шахматныя турніры, музычна-літаратурная гасцёўня і сінема-прагляды.
Разам у новае стагоддзе - такім зваротам пасля адсутнасці 2-гадавой кніжнай бессані чытача вітае Нацыянальная бібліятэка. Слоган акцыі 2022 - ва ўнісон 100-гадоваму юбілею галоўнага кніжнага фонду краіны. Усяго ж не да сну сёння адразу васьмі бібліятэкам і двум гарадам: Мінску і Брэсту. Гэтую ноч кнігі правядуць пад акампанемент паэтычных баталій. Уваход вольны.
Не толькі "інтэлектуальныя рэбусы", Нацыянальная бібліятэка гатова перайсці да практыкі. Анансуе серыю майстар-класаў і чакае на першы творчы ўрок ад гуляючых трэнераў-прадстаўнікоў Беларускага саюза мастакоў - ужо ў пачатку мая. А пад рытмы джазавых стандартаў з працоўным тыднем развітаецца Белдзяржфілармонія. Дарэчы, гістарычнай сцэне стукнула 85. Джаз-квінтэт пачне музіцыраваць у вялікай канцэртнай зале менш чым праз гадзіну. Чакаюць па пятніцах і ў Музеі-майстэрні Азгура, там у пракат вяртаюць культавыя паўнаметражкі сусветнага кінематографа на мове арыгінала, але з субцітрамі.







