3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Маладзечна запрашае на XXV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Маладзечна ўжо жыве фестывалем беларускай песні і паэзіі! Сёлета горад прымае юбілейны, 25-ты форум. Урачыстае адкрыццё - у пятніцу, 12 чэрвеня. У горадзе працуюць першыя святочныя пляцоўкі, літаратурныя гасцёўні, музейныя прасторы.
Раскажам, як выглядае афіша дня і як падрыхтаваўся горад да музычна-паэтычнага форуму.
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі на старце
На самай пазнавальнай і папулярнай маладзечанскай лакацыі - у амфітэатры - адбываюцца самыя яркія падзеі Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Між іншым, сёлета гэтай галоўнай фестывальнай сцэне спаўняецца 15 гадоў - яе пабудавалі ў 2011-м.
У гэтыя дні амфітэатр асабліва добраўпарадкоўваюць, наводзяць лоск. Хутка тут пачне размяшчацца неабходная гукавая і відэатэхніка, тэлевізійнае абсталяванне (бо традыцыйна з урачыстых адкрыцця і закрыцця форуму прамыя трансляцыі будзе весці Белтэлерадыёкампанія). Сведчанні таго, што горад падрыхтаваўся да свята, паўсюль: і ў парку Перамогі, і ў цэнтры горада, і на галоўных вуліцах. Лакацыі каля помнікаў, Палаца культуры, адукацыйных устаноў, бібліятэк - усюды афішы, банэры, білборды, адмысловыя знакі і сімвалы.
У афішы ўсіх пяці дзён фестывалю больш за паўсотні мерапрыемстваў. Багаты выбар для меламанаў, прыхільнікаў паэзіі, народнай творчасці.















