3.67 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
"Музы Нясвіжа". На свяце мастацтваў гучала музыка XII-XXI стагоддзяў
"Музы Нясвіжа" 24-ы раз натхняюць разнастайнасцю мастацкай і музычнай праграмы. Сёлета асноўныя мерапрыемствы свята мастацтваў прысвечаны 200-годдзю кампазітара Станіслава Манюшкі. Вялікі канцэрт акадэмічнай музыкі падрыхтаваў Нацыянальны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў, струнны квартэт і вакальны ансамбль паказалі праграмы, дзе гучала лепшая беларуская музыка з XII па XXI стагоддзе.
На працягу трох дзён у Нясвіжы таксама прайшлі спектаклі, дзіцячыя выставы, канцэрты на розных пляцоўках горада. Завяршылася свята гала-канцэртам "Новае ў Нясвіжы".















