3.71 BYN
2.91 BYN
3.38 BYN
На вуліцы Захарава ў Мінску адкрылі мемарыяльяную дошку маэстра Міхаілу Фінбергу
Мемарыяльную дошку народнаму артысту Беларусі прафесару Міхаілу Фінбергу адкрылі сёння ў Мінску. Эксклюзіўны заказ у бронзе выканаў народны мастак Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў. Памятны знак усталявалі на фасадзе дома па вуліцы Захарава, у якім жыў маэстра апошнія 16 гадоў. Ад дома ён амаль заўсёды ішоў да месца працы на вуліцу Кісялёва, дзе аркестр мастацкага кіраўніка знаходзіўся да пераезду ў комплекс "Беларусьфільма".
Сённяшні дзень для адкрыцця мемарыяльнай дошкі абраны невыпадкова. 21 лютага 2023 года маэстра сустрэў бы семьдзесят шосты дзень нараджэння. Да таго ж 21 лютага 1987-га быў створаны Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі. Міхаіл Фінберг з'яўляўся мастацкім кіраўніком да апошніх дзён. Прафесар з павагай ставіўся да роднай мовы - інтэрв’ю журналістам заўсёды даваў на беларускай мове.
Імя Міхаіла Фінберга ўвекавечана ў дзвюх зорках: на віцебскай алеі Летняга амфітэатра, а таксама ў Маскве - побач з канцэртнай залай "Расія". Народны артыст пайшоў з жыцця ў 2021 годзе.















