3.74 BYN
2.93 BYN
3.43 BYN
На выставе ўнікальнай і капрызнай тэхнікі фота ў Заслаўі свае творы дэманструюць тры аўтары
Гродна, Мінск, цяпер Заслаўе. Праект "Паслядоўнасць часу" бачылі выбраныя галерэі і само мастацтва, якое дэманструе выстава, рэдкае і ўнікальнае. Гуміарабікавае фота - эстэтычны, але тэхналагічна найскладанейшы жанр. У ім працуюць адзінкі мастакоў.
І менавіта з гэтымі аўтарамі і іх творамі пазнаёмілася Наталля Бардзілоўская.
На першы погляд - чорна-белае фота: пейзажы, партрэты, фотадакументалістыка. Але гэтаму рэтра амаль 2 стагоддзі. Больш дакладна, аўтары - нашы сучаснікі, тэхніка ж, у якой яны ствараюць свае здымкі, ад 1858 года. Гуміарабіка ці гумойлавае фота - адзін экзэмпляр робіцца днямі. У працэсе задзейнічаны смала акацыі, фарбы, шкло, палатно, ультрафіялет.
Тэхналогія гуміарабікі капрызлівая, на яе ўплываюць і вільготнасць паветра, і тэмпература. Але ў выніку атрымліваецца даўгавечны шэдэўр. Гумойлавыя фота захоўваюцца стагоддзямі. На выставачнай экспазіцыі 3 аўтары прапанавалі свае творы. Сярод іх старэйшына жанра, вядомы беларускі фотамастак, фотажурналіст Анатоль Дрыбас.
Анатоль Дрыбас – юбіляр. Фотамастаку 75, больш за 40 гадоў ён супрацоўнічаў з выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі". Дзякуючы востраму воку і твочай энергіі Анатоля Пракопавіча свет убачылі больш за 130 фотаальбомаў. Гэта альбомы, прысвечаныя слуцкім паясам, духоўнай спадчыне Веткі, музычным інструментам. Асабліва грунтоўная серыя пра арганы, таксама гэта серыі пра замкі і храмы Беларусі. Адным словам, тэм незлічона.
Працуе ва ўсіх фотатэхніках. Гумаарабіка для творцы - любоў і загадка. Нават такі мэтр прызнаецца, бывае, што маленькая дэталь робіць дарэмнай усю работу, трэба быць вельмі пільным. Але гледачы і калегі ад здымкаў Дрыбаса ў захапленні.
У экспазіцыі 40 работ: партрэты, пейзажы, нацюрморты, краявіды Беларусі, яе старажытная і сучасная архітэктура, вобразы нашых землякоў. Выстава "Паслядоўнасць часу" працуе да канца верасня і запрашае да сустрэчы з рэдкім мастацтвам.