3.71 BYN
2.92 BYN
3.40 BYN
Велікодныя народныя традыцыі захоўваюць у Музеі народнай архітэктуры і побыту
Велікодныя народныя традыцыі шануюць і захоўваюць у Музеі народнай архітэктуры і побыту.У беларускіх вёсках на Вялікдзень хадзілі пераважна маладзёжныя гурты, віншавалі мясцовых жыхароў спевамі і прасілі за гэта пачастункі.
Гаспадар на віншаванні са святам павінен быў аддзячыць ці яйкамі, ці нейкімі іншымі прысмакамі.
Велікодныя яйкі акрамя святочнай ежы і пачастункаў былі прадметам забаў! Моладзь гуляла ў біткі ці качанне яек. Былі такія рэкардсмены-пераможцы, якія выходзілі з гульні, атрымаўшы з паўсотні ўзнагарод, імі і былі яйкі.















