3.70 BYN
2.93 BYN
3.44 BYN
Сёння 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча
Паэт, празаік, сцэнарыст і перакладчык пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну. А яго творы сталі сапраўднай класікай. "Дзікае паляванне караля Стаха", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Сівая легенда"… Гэта толькі нешматлікія творы, якія набылі шырокую вядомасць. Да юбілею аўтара тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычны эфір экранізацыі знакамітых твораў майстра гістарычнай прозы, а таксама дакументальна-біяграфічныя праекты. Тэлемарафон сёння з 8:30 раніцы і да паўночы. А для самых маленькіх гледачоў - мультфільм паводле казкі Уладзіміра Караткевіча "Вясна ўвосень".















