Шоу аркестраў у філармоніі адбудзецца 14 снежня
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Вялікай зале Белдзяржфілармоніі 14 снежня тандэм - Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Жыновіча і сімфанічны аркестр Белтэлерадыекампаніі. Класіка і знакамітыя саўндтрэкі з фільмаў прагучаць у выкананні адначасова двух калектываў. "Місія невыканальная", "Піраты Карыбскага мора" і іншыя ўсім вядомыя мелодыі гледачы пачуюць у новым прачытанні.
Акрамя Хачатурана і Штраўса, прагучыць музыка беларускіх кампазітараў. Тэлеверсію канцэрта можна будзе ўбачыць на тэлеканале "Беларусь 3".







