Слуцкая "Папараць-кветка" расцвіла ў Маскве - танцавальны калектыў узяў дзве прэстыжныя ўзнагароды
Слуцкая "Папараць-кветка" расцвіла на танцавальнай сцэне міжнароднага конкурсу. Тэлевізійны праект харэаграфічнай творчасці "Шчаўкунок" у Маскве сабраў больш за 300 калектываў. Нашу краіну прадстаўляў узорны ансамбль са Слуцка "Папараць-кветка". Беларускія танцы "Кругавая", "Пчолка" і харэаграфічная замалёўка "Каварот наадварот". Каларытныя традыцыі ансамбля ў спалучэнні з вытанчанымі ўборамі артыстаў не пакінулі абыякавымі прафесійнае журы. На маскоўскай сцэне сваё майстэрства прадэманстравалі 6 тысяч юных артыстаў. Па выніках конкурсу калектыў са Слуцка стаў лаўрэатамі 1-й і 2-й ступені ў намінацыі "Народны танец".
Танцавальны ансамбль са Слуцка - з 30-гадовай гісторыяй. Больш за два дзясяткі - у статусе ўзорнага. У калектыве станцаваліся дзеці розных узростаў, школ і гімназій райцэнтра. У асноўнай канцэртнай трупе - два дзясяткі чалавек. Усяго ў ансамблі 4 склады, дзе рыхтуюць дзяцей на розных танцавальных узроўнях.







