3.71 BYN
2.92 BYN
3.40 BYN
Стартавалі праслухоўванні другога этапу рэспубліканскага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі"
Дванаццаты раз Вялікая студыя Дома радыё стала конкурснай пляцоўкай для юных музыкантаў з усёй краіны.
На гэтым тыдні стартавалі праслухоўванні другога этапу рэспубліканскага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". За чатыры дні акадэмічны вакал і інструментальную музыку журы ацэніць у пяці ўзроставых катэгорыях. Канкурсанты ад 10 да 25 гадоў змагаюцца за шанц выйсці ў фінал і выступіць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра.
Леанід Захлеўны, кампазітар, народны артыст Беларусі:
З кожным годам расце ўзровень. Мы заўважаем, што нават хлопчыкі і дзяўчынкі ў 10-12 гадоў так добра валодаюць музычнымі інструментамі. Конкурс выдатны тым, што маленькія дзеткі растуць. Калі сёлета не перамаглі, яны могуць перайсці ў іншы год ва ўзроставую групу і таксама ўдасканальвацца, удзельнічаць у конкурсе. Гэта ім дае смеласць, упэўненасць, надзею і імкненне да перамогі.
Імёны канкурсантаў, якія прайшлі ў трэці тур, аб'явяць у пятніцу, 21 красавіка. А на наступным тыдні пляцоўка Дома радыё прыме народныя і эстрадныя ансамблі.















