3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Старыя Дарогі - каларытны гарадок з 500-гадовай гісторыяй і моцнымі народнымі традыцыямі
Неад'емнай часткай культурнай спадчыны рэгіёна з'яўляюцца танцы. Ад мясцовай нарэчанькі, полькі да танга і сальсы. Заняткі праходзяць у Старадарожскім раённым цэнтры культуры і адпачынку. Тут танцуюць усе: ад малога да вялікага. Гісторыі пра народныя гульні, танцы і танцораў, а таксама пра ўнікальнага старадарожскага гарманіста сабрала Ларыса Гулякевіч.
Танцуем па-даўнейшаму. Майстар-клас праводзяць малыдыя педагогі для людзей больш сталага ўзросту. Такім чынам некалькі пакаленняў разам цікава бавяць час у старадарожскім гісторыка-этнаграфічным музеі.
Нарэчанька, полька, кракавяк, сальса і танга. Малады педагог Карына Рамазанава пасля заканчэння Бабруйскай харэаграфічнай гімназіі-каледжа ў Старых Дарогах выкладае сучасныя і народныя танцы, кіруе ўзорным харэаграфічным ансамблем "Расінка", у дадатак вядзе заняткі па аэробіцы. Самыя зацікаўленыя і ўдзячныя вучні - пенсіянеры ад 60-ці да 85-ці.
Моладзь вучыць старэйшых сучасным танцам, у адказ мясцовыя жыхары ўносяць свае карэктывы. Падказваюць і паказваюць маладому пакаленню элементы старадарожскіх танцаў.
Танцаваць страдарожцам дапамагае ўнікальны музыкант-самавучка Анатоль Кудласевіч. Ён - адзіны такі ў Беларусі, а можа і ва ўсім свеце - іграе на гармоніку, трымаючы інструмент дагары нагамі.
Музычны талент Анатолю перадаўся ад бацькі, які быў незаменным гарманістам на ўсіх святах і вяселлях Старадарожжа. У сям'і было сямёра дзяцей, таму бацька захоўваў свой музычны скарб у футарале пад ложкам і строга забараняў нават дакранацца да інструмента. Трохгадовы тады Анатоль употай даставаў гармонік і іграў, як атрымлівалася. Гадоў праз сем вырашыў прадэманстраваць сваё ўменне гарманіста на вяселлі і атрымаў шмат кампліментаў.
Народныя гульні з "бабулінага куфэрка"
Народныя гульні з "бабулінага куфэрка" прапануе і тэатр "Старадарожская лясёнка", які летась адзначыў сваё 30-годдзе. У праграме народнага калектыву тэатралізаваныя гульні са старадаўнімі танцамі, хараводамі і з этнаконкурсамі.
Галоўная аўдыторыя - дзеці, якія праз інтэрактыўныя гульні даведваюцца пра народныя традыцыі і гісторыю роднага краю, паходжанне назвы Старыя Дарогі і што такое лясёнка.
Калектыў пастаянна ўдзельнічае ў раённых святах, кірмашах, народных гульнях, гумарыстычных праграмах. У творчай скарбонцы "Старадарожскай лясёнкі" амаль паўсотні такіх праектаў.















