3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава прац скульптара Андрэя Сагалава
Партрэтная драўляная скульптура, дробная пластыка з біўня маржа, аўтарскія ручкі і эфесы. У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава прац скульптара Андрэя Сагалава, якія перадаюць атмасферу падзей і вобразаў даўніх стагоддзяў. Калекцыя збіралася на працягу 19 гадоў. У вырабе фігур ужываліся класічныя матэрыялы: метал, дрэва і косць, характэрныя для сярэднявечнай тэхнікі еўрапейскіх рамёстваў.
Ідэйным натхніцелем аўтара стала захапленне нямецкай драўлянай скульптурай часоў позняй готыкі і ранняга Рэнесансу з чароўнымі і захапляльнымі персанажамі воінаў і гараджан-еўрапейцаў.
У партрэтнай творчасці знайшлі адлюстраванне вобразы сярэднявечных паляўнічых, будаўнікоў і ўдзельнікаў баявых бітваў. Выстава прадоўжыцца да 14 мая.















